У Дзень народзінаў Пуціна ў Расеі выходзіць кніга пра ягоную ролю ў сучаснай культуры


Кніга называецца «У галоўнай ролі. Пуцін у сучаснай культуры ». Яна распавядае пра ўплыў вобраза прэзідэнта Расеі на масавую культуру, дызайн і творчасць мастакоў па ўсім свеце.

Як распавёў «РИА Новости» галоўны рэдактар парталу «Госиндекс» Віктар Леванаў, гэта першае сур’ёзнае даследаванне развіцця вобразу прэзідэнта ў сусветным мастацтве.

«Вобраз Уладзіміра Пуціна даўно ператварыўся ў брэнд. Гэты феномен перасягнуў маштабы асобы і нашай краіны, таму да дня нараджэння прэзідэнта мы вырашылі зрабіць такую кнігу», – дадаў Леванаў.

Ён удакладніў, што кнігу стварылі не ў камерцыйных, а ў даследніцкіх мэтах. У адміністрацыю прэзідэнта аўтары па дазвол на выданне такога зборніка не звярталіся.

7 кастрычніка Пуціна спаўняецца 64 года. Раней прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў распавёў, што Пуцін адзначыць свой дзень нараджэння ў коле блізкіх і сяброў.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў