У двары беларускай амбасады ў Вільні выбухнуў невядомы прадмет


18 траўня ў 20:40 на тэрыторыі амбасады Беларусі ў Вільні адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе партал delfi.lt.

Паводле паліцыі, выбухнула петарда. Падчас інцындэнту людзі і маёмасць не пацярпелі.

Паводле слоў прадстаўніка Галоўнага камісарыяту Віленскай акругі Паўлюса Радвілавічуса, пра здарэнне паліцыі паведаміў супрацоўнік амбасады.

Пачалося дасудовае раследванне аб парушэнні грамадскага парадку, падазраваных пакуль няма.

 

КА, паводле delfi.ltbelsat.eu

Стужка навінаў