Пра пажар у пяцізоркавым гатэлі Address Hotel Downtown напісалі прадстаўнікі ўраду краіны ў афіцыйным Twitter’ы. На месцы працуюць спецыялісты. Прычыны здарэння высвятляюцца. Будынак загарэўся ў момант, калі ў неба пачалі запускаць феерверкі.
Гатэль размешчаны па суседстве з адным з самых вялікіх хмарачосаў у свеце Бурдж Халіфа. Загінулых і пацярпелых няма, пастаяльцы эвакуяваныя.
ДР, belsat.eu