У ДТЗ у Валожынскім раёне загінулі жанчына і двое дзяцей


Паводле праваахоўнікаў, 28 студзеня 35-гадовая жыхарка Менску за рулём аўтамабіля Opel не справілася з кіраваннем: у выніку заносу яна выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з аўтацягніком.

Жанчына і двое дзяцей (хлопчык, 2005 года нараджэння і дзяўчынка, 2007 года нараджэння) загінулі на месцы. Яшчэ двое малалетніх (дочкі, 2012 і 2014 гадоў нараджэння) з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў рэанімацыю.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб (ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса).

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў