У Дрыбіне мясцовы жыхар запатрабаваў зняць чырвоную зорку з гарадской ялінкі


Жыхар Дрыбіну Андрэй Юркоў запатрабаваў зняць чырвоную зорку з гарадской каляднай елкі, аднак улады Дрыбінскага раёну не бачаць палітычнай падаплёкі ў размяшчэнні такі зоркі.

«На галоўнай ялінцы Дрыбіну ўмацаваная не калядная зорка, а чырвоная, савецкая. Пад гэтай зоркай былі закатаваныя тысячы святароў і разбураны тысячы святыняў у савецкі час. Да таго ж гэта блюзнерства ў адносінах да светлай памяці мільёнаў нявінных ахвяр камунізму. Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь патрабую прыняць захады па выпраўленні гэтай дзікасці ў нашай шматпакутнай дзяржаве на падначаленых вам землях», – гаворыцца ў звароце Андрэя Юркова да старшыні Дрыбінскага райвыканкаму Дзмітрыя Васілеўскага.

[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Чырвоная зорка з гарадской ялінкі ў Дрыбіне прыбраная не будзе, нягледзячы на зварот Юркова, заявіла БелаПАНу начальнік раённага аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Рабкавец.

«Я праглядзела вельмі шмат літаратуры. Напрыклад, пяціканцовай чырвонай зоркай упрыгожвалі ялінкі ў Віфлееме, там, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Гэта па-першае. Па-другое, зорка ў нас служыць упрыгожаннем і ніякай палітычнай падаплёкі не мае. Па-трэцяе, я паглядзела кучу матэрыялаў з розных абласных, раённых цэнтраў, дзе ёсць такія зоркі», – сказала галоўны раённы ідэолаг.

Яна адзначыла, што ў Дрыбіне наогул упершыню ўстаноўлена гарадская ялінка – «сучасная, прыгожая».

Разам з тым Рабкавец паабяцала, што райвыканкам прыме ад Юркова ў якасці спонсарскай дапамогі тую зорку, якую ён хацеў бы бачыць на каляднай ялінцы.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў