У другой палове тыдня маразы ў Беларусі адступяць


Мокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі ў другой палове тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Дзякуючы халоднага антыцыклону першая палова тыдня ў Беларусі будзе марознай, але маразы доўга не затрымаюцца. І ўжо з сярэдзіны тыдня надвор’е пачне мяняцца, атлантычныя цыклоны, ссоўваючыся па поўначы Еўропы, пачнуць выносіць на кантынент цёплае паветра, тэмпературны фон падвысіцца, але надворʼе пагоршыцца – будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, чакаюцца галалёдныя зʼявы і туманы », – паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 23 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман, шэрань. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 9-15 градусаў марозу, пры ясным небе месцамі прагназуецца да мінус 16-18. Днём будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль.

У сераду, 24 студзеня, ноччу будзе марозна і ў асноўным без ападкаў. Раніцай і днём атмасферныя франты абумовяць у заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі кароткачасовы снег, па Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцях – мокры снег з дажджом, чакаецца галалёд. Месцамі згусцяцца туманы, на дарогах утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 10-16 марозу, пры праясненнях месцамі паветра астудзіцца да мінус 18. Днём будзе 3-9 градусаў марозу. У заходніх раёнах краіны маразы ўначы аслабеюць да мінус 8-9, днём тэмпература павысіцца да мінус 2 – плюс 1.

У чацвер, 25 студзеня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе 3-8 градусаў марозу, па ўсходзе краіны яна панізіцца да мінус 10, у заходніх раёнах начная тэмпература будзе каля нуля. Днём прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3.

У пятніцу, 26 студзеня, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег, дождж, чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад нуля да мінус 6, па паўднёвым усходзе – да 7-10 градусаў марозу. Тэмпература днём складзе ад мінус 3 да плюс 3.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў