У Добрушскім раёне бібліятэку ў стылі барока прадалі пад жыллё


ogorodnya-gomelskaya

Бібліятэка ў Агародні-Гомельскай

Будынак былой бібліятэкі ў вёсцы Агародня-Гомельская прадалі праз аўкцыён.

Уладальніка для сядзібы доўгі час не маглі знайсці. На шостыя па ліку таргі, арганізаваныя фондам «Гомельаблмаёмасць», бібліятэку выставілі з пачатковым коштам усяго ў тры базавыя велічыні. Усе пяць прэтэндэнтаў аўкцыёну хацелі набыць будынак пад жыллё.

Чытайце таксама >>> Горадня: канец драўлянай легенды?

У выніку абʼект нерухомасці плошчай больш за 200 квадратных метраў набылі за 4475 рублёў.

НМ, belsat.eu, паводле gp.by

Стужка навінаў