У Дняпры сарвалі канцэрт Міхалка – ён спяваў з фанамі пад клубам


Наведнікаў канцэрту гурта «Brutto» ў Дняпры эвакуявалі праз інфармацыю аб мініраванні.

Пасярод канцэрту, пасля песні «12 малпаў», на сцэну выйшаў невядомы мужчына, які папрасіў прысутных пакінуць памяшканне, бо праходзіць спецаперацыя.

На выхадзе наведнікаў канцэрту правяралі. Пасля гэтага частка людзей пакінула тэрыторыю клубу, частка чакала, пакуль канцэрт адновіцца. Напачатку людзі не ведалі, што адбываецца, толькі потым зʼявілася інфармацыя пра мініраванне.

Праз некаторы час вакаліст гурта «Brutto» Сяргей Міхалок выйшаў на ганак перад клубам і спяваў разам са сваймі фанатамі.

Ноччу на старонцы «Brutto» ва «УКантакце» зʼявіўся каментар вакаліста Сяргея Міхалка з нагоды перарванага канцэрту.

«Выйшлі па олд-скулу на ганак клубу «Квадрат» і дружным сямейным колам праспявалі «Воіны святла», «Грай» і «Я веру». На біс – «Сонца» хорам з новымі сябрамі «Brutto»! Дзякуй, хлопцы, за вытрымку і афігенную атмасферу», – напісаў музыка.

«Каторы раз нас затрымліваюць (па непаразуменні), а потым аператыўнікі просяць прабачэння і бяруць аўтографы…», – дадаў Міхалок.

МЯ, паводле pravda.com.ua, dp.vgorode.ua

Стужка навінаў