У Днепрапятроўску адкрылі мемарыял, прысвечаны героям АТА


У Днепрапятроўску на Краснапольскім могілках, дзе пахаваныя каля 200 часова неўстаноўленых удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі, адкрыты мемарыял героям, якія загінулі ў баявых дзеяннях на Данбасе.

«Мы сабраліся для таго, каб ушанаваць памяць тых людзей, якія да апошняй хвіліны жыцця абаранялі сваю зямлю, абаранялі Украіну, наш мір, нашы сем’і. Жыццё кожнага з гэтых людзей – гэта прыклад мужнасці, адданасці, патрыятызму, любові да Украіны. Імёны шматлікіх з іх, на жаль, яшчэ не ўстаноўлены. Наша задача, каб кожны загінулы баец увайшоў у гісторыю нашай краіны, і гэта служыла прыкладам для цяперашняга і наступнага пакаленняў», – прамовіў на адкрыцці мемарыялу прадстаўнік уладаў вобласці Святаслаў Олійнык.

Гранітны помнік вышынёю каля 4-ых метраў устаноўлены на сродкі прыватнага прадпрымальніка Уладзіміра Ніжніка, які таксама з’яўляецца аўтарам памятнай канструкцыі, падае unian.ua.

У сакавіку 2015 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што за час антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе загінула больш за 1,5 тыс украінскіх вайскоўцаў.

МЯ, паводле unian.ua

Глядзі таксама
Каментары