«У дэпрэсіі няма твару альбо настрою»: жонка лідара гурта «Linkin Park» паказала відэа, знятае за дзень да ягонага самагубства


Талінда Бэнінгтан апублікавала ў Twitter відэа, якое запісала за 36 гадзін да самагубства Чэстэра.

«Мой наступны твіт – самы асабісты, які я калі-небудзь пісала. Я паказваю гэта, каб вы ведалі, што ў дэпрэсіі няма твару або настрою. Гэта тое, як выглядае дэпрэсія за 36 гадзін да ягонай смерці. Ён вельмі моцна нас любіў, як і мы яго».

Цела 41-гадовага Чэстэра Бэнінгтана знайшлі 20 ліпеня ў ягонай рэзідэнцыі ў Лос-Анджэлесе. Музыка павесіўся. Яго пахавалі ў батанічным садзе каля дому.

Дэпрэсія – адзін з самых распаўсюджаных псіхічных разладаў ХХІ стагоддзя. Жыццё самагубствам скончылі шмат якія таленавітыя людзі. У жніўні пра суіцыдальныя думкі праз хваробу распавяла спявачка Шынэйд ОʼКонар.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў