У даўгах, як у шаўках


Міністэрства фінансаў Беларусі абвергла паведамленні пра адтэрмінаванне выплатаў за расейскія крэдыты. Прадстаўнікі ведамства запэўнілі, што гэтае пытанне на паседжанні Саўміну Саюзнай дзяржавы не разглядалася.

Заява прагучала ў адказ на публікацыі расейскіх і беларускіх медыяў. Са спасылкаю на матэрыялы паседжання паведамлялася, што Крэмль пагадзіўся перанесці плацяжы за расейскія крэдыты на наступны год.

Летась Расея пазычыла Беларусі больш за два мільярды долараў. У сакавіку гэтага года бакі падпісалі пагадненне пра крэдыт яшчэ на 110 мільёнаў долараў, а ў ліпені – на чарговыя 760 мільёнаў.

Сёлета Масква пагадзілася рэструктурызаваць крэдыты на 1 мільярд і 300 мільёнаў долараў, але нават з улікам гэтай сумы ў 2015 годзе Менск мусіць пагасіць два мільярды і 700 мільёнаў долараў вонкавых пазыкаў.

belsat.eu

Стужка навінаў