У Данецку ўзарвалі кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанку


Выбух адбыўся ў рэстаране «Сепар» у цэнтр Данецку.

Пра смерць Аляксандра Захарчанкі паведаміла інарфмацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых ведамствах «Данецкай народнай рэспублікі».

Выбух адбыўся ў рэстаране «Сепар», калі там знаходзіўся Захарчанка.

«У выніку ён атрымаў смярцельныя раненні», – адзначыў суразмоўца агенцтва.

Тым часам «Інтэрфаксу» крыніца з сілавых структураў ДНР паведаміла пра затрыманне падазраваных у замаху на кіраўніка ДНР.

Тэлеграм-канал «Mash»

«Затрымана некалькі асобаў, украінскія дыверсанты і звязаныя з імі асобы, якія падазраюцца ў дачыненні да замаху на кіраўніка рэспублікі», – адзначыла крыніца.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Valentin Sprinchak/TASS/ Forum

Глядзі таксама
Каментары