У Данецку прагрымеў магутны выбух


Дзве асобы пацярпелі, паведамляе Данецкае агенцтва навінаў.

Выбух адбыўся ў пад’ездзе пяціпавярховага дому недалёка ад кварталу, дзе знаходзіцца ўрад самаабвешчанай рэспублікі. Паводле папярэдняй версіі, выбухнуў газ.

23 верасня ў Данецку быў здзейснены замах на міністра даходаў і збораў ДНР Аляксандра Цімафеева. Ягоны аўтамабіль быў падарваны на супрацьпяхотных мінах.

Увесну 2014 года на ўсходзе Украіны пачаўся ўзброены канфлікт, у выніку якога паўсталі дзве самаабвешчаныя рэспублікі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў