У Данецку ранілі журналіста «France Press»


Аскепак трапіў у нагу фотакарэспандэнта, пераде interfax.ru. Журналіст Аляксандр Гаюк цяпер знаходзіцца ў данецкім шпіталі. У выніку абстрэлу атрымала раненне і мясцовая жыхарка.

У сваю чаргу прадстаўнік самаабвешчанай рэспублікі ДНР Дзяніс Пушылін лічыць, што канфлікт на Данбасе можа абвастрыцца ў лічаныя гадзіны.

«Наш канфлікт не з’яўляецца ўнутрыўкраінскім, ён цалкам пераклікаецца з тым, што адбываецца ў Сірыі, Емене, Македоніі, і можа прывесці да вельмі сумных наступстваў, і ў сувязі з гэтым усё можа абвастрыцца ў лічаныя гадзіны», – заявіў Пушылін.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў