У даменнай зоне BY з'явілася старонка, якая прапагандуе рашызм


Старонка antimaidan.by пастаянна абнаўляецца і падае навіны ў стылістыцы расейскай прапагандысцкай машыны: украінскія войскі – нацысты, прарасейскія баевікі – апалчэнцы, а дзейная кіеўская ўлада мадэратарамі старонкі называецца хунтай.

[vc_single_image image=”346749″ img_size=”large”]

Цягам апошніх тыдняў у Беларусі актывізаваліся радыкальныя прарасейскія сілы. На 18 кастрычніка прадстаўнікі беларускага «Антымайдану» запланавалі з’езд сваіх аднадумцаў у Менску.

Як высветліла euroradio.fm адным з арганізатараў гэтага мерапрыемства з’яўляецца Іван Усс – сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Дзмітрыя Усса. Былы палітвязень паабяцаў пераканаць сына ў бесперспектыўнасці ідэі з’езду.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў