У Дамаску гандлёвае прадстаўніцтва Расеі абстралялі з мінамётаў


Сёння, 6 лютага, у будынак гандлёвага прадстаўніцтва Расейскай Федэрацыі ў Дамаску ў выніку абстрэлу трапіла 120-міліметровая міна. Ахвяраў і пацярпелых няма, але будынак істотна пашкоджаны, адзначаюць у МЗС РФ.

Будынак гандлёвага прадстаўніцтва РФ у Дамаску на дадзены момант закансервавана (чым і тлумачыцца адсутнасць ахвяраў), аднак усё роўна карыстаецца дыпламатычным імунітэтам. Масква асудзіла гэтую атаку.

У МЗС РФ нагадалі, што напярэдадні пад мінамётны абстрэл у Старым горадзе Дамаска трапіла расейская няўрадавая дэлегацыя, якую прыйшлося тэрмінова эвакуяваць з месца інцыдэнту. У выніку толькі гэтага абстрэлу загінулі 2 цывільных сірыйца. Агулам за апошнія два дні ў Дамаску ахвярамі мінамётных абстрэлаў сталі больш за 10 чалавек.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў