У Дагестане ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі


Расейскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведаміў пра ліквідацыю баевіка з Сірыі. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ўведзены ў двух раёнах Дагестану, паведамляе interfax.ru.

24 кастрычніка ў дагестанскім сяле Гімры падчас контртэрарыстычнай аперацыі быў знішчаны адзін з лідараў баевікоў, звязаны з «Ісламскай дзяржавай». Паводле Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту Расеі, Абдула Нустафаеў прысягнуў на вернасць тэрарыстаў у 2015 годзе. Вядома, што ў Дагестане можа дзеяць падпольная групоўка тэрарыстаў, якая складаецца з 40 баевікоў.

У верасні мінулага года баевікі «Ісламскай дзяржавы» апублікавалі ў інтэрнэце відэа з пагрозамі распачаць вайну на Каўказе.

Чытайце таксама >>> «Хутка, вельмі хутка кроў пральецца морам»: «Ісламская дзяржава» паабяцала арганізаваць тэракты ў Расеі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў