У Дагестане гусак выратаваў сабе жыццё абдымкамі


Пяшчота птушкі, якую набылі для стала, абудзіла ў пакупніка літасць і натхніла на новы занятак.

Ахмед Абдулаеў, жыхар вёскі Аксай у Дагестане, набыў на адным з рынкаў белага гусака для святочнага стала, але не змог зарэзаць птушку, бо гусь праявіў да чалавека пяшчоту. Мужчына вырашыў пакінуць гусака ў жывых і назваў яго Васем.

«Я падышоў, каб пакарміць яго з рукі, а ён пачаў віцца вакол мяне і церціся аб ногі, як кошка. Мне стала яго шкада, і я вырашыў яго пакінуць. Зараз прыйдзецца абысціся без смачнага гарачага на святочным стале», – паведаміў Абдулаеў журналістам.

Ураджэнец Дагестану пасяліў Васю ў куратніку і збіраецца знайсці для яго сяброўку – Абдулаеў плануе заняцца зараз развядзеннем хатніх птушак.

Традыцыя падаваць на навагодні стол гусака папулярная ў шматлікіх краінах свету. У Дагестане птушку часта рыхтуюць з хінкалі, зваранымі ў булёне кавалачкамі цеста, і падліўкай або запякаюць.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў