У дачыненні да службовых асобаў школы, у якой вучылася Вікторыя Папчэня, распачата крымінальная справа


Новая крымінальная справа ў сувязі з гібеллю 13-гадовай школьніцы з Маладзечна, якую напрыканцы верасня на бульбяным полі задавіў грузавік.

Пракурор Менскай вобласці Алег Лаўрухін заявіў, што цяпер вывучаецца, як дзяўчынка ўвогуле трапіла на поле, і справу распачалі ў дачыненні школьных чыноўнікаў. Кіроўцу грузавіка, пад коламі якога загінула Вікторыя Папчэня, ужо асудзілі: дваццаці/двух/гадовага Паўла Цыбіна пакаралі трыма гадамі абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу. На меркаванне пракурора Менскай вобласці, выкананне тэхнікі бяспекі падчас уборкі бульбы мусілі гарантаваць педагогі – асабліва беручы пад увагу стан здароўя дзяўчынкі. У яе быў атыт.

Пасадоўцы ж з сельска-прамысловага комплексу «Усход-Агра», на чыім полі загінула васьмікласніца, наўрад ці панясуць адказнасць. Раней Менскі абласны суд адмовіўся прызнаць дачыненні паміж загінулай і комплексам «Усход-Агра» працоўнымі. Бо Вікторыі Папчэні было трынаццаць, а Працоўны кодэкс дазваляе працу толькі з 14-гадовага ўзросту.

Стужка навінаў