У чым злачынства белсатаўца?


У вачох слонімскіх міліцыянтаў, якія складалі пратакол, белсатавец Алесь Залеўскі – «чалавек-аркестр», які сам адзняў, напісаў і агучыў відэаматэрыял, змантаваў, адправіў сігнал на спадарожнік, чым уласна парушыў беларускае строгае, але справядлівае заканадаўства. Ну бо што ж будзе, калі кожны пачне вось так сабе самавольна пускаць сігналы на спадарожнік?

Нашага калегу Алеся Залеўскага чакае чарговы суд і, імаверна, чарговы штраф «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Давайце паспрабуем разабрацца, чым Залеўскі гэтак насаліў мясцовым начальнікам – у аўтарскім праекце «Сваймі імёнамі».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў