У «чорны спіс» падаткавікоў трапіў фермер, якога пахваліў Лукашэнка


Fermer

Аляксандр Лукашэнка побач з Уладзімірам Адамовічам

Сярод прадпрыемстваў Менскай вобласці, якія дапусцілі запазычанасці перад бюджэтам, аказалася фермерская гаспадарка «Цнянскія экапрадукты» Уладзіміра Адамовіча.

У «чорны спіс» кампанія трапіла праз некалькі дзён пасля візіту Лукашэнкі.

У канцы ліпеня гаспадарку «Цнянскія экапрадукты», якую стварыў і развівае ў Лагойскім раёне бізнесовец-фармацэўт Уладзімір Адамовіч, наведаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніку краіны ў фермера спадабалася.

«У нас ёсць добрыя фермеры, якія сябе зарэкамендавалі. Хочуць – аддайце лепш ім. І не спяшаецеся аддаваць замежнікам. А калі аддаяце, то жалезабетонна пад умовы. Сяло ў нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Ня страцьце кіравання ў сельскай гаспадарцы», – адзначыў падчас наведвання «Цнянскіх экапрадуктаў»Аляксандр Лукашэнка.

Аднак 1 жніўня фермерская гаспадарка Уладзімір Адамовіча аказалася ў спісе субʼектаў гаспадарання Менскай вобласці, што маюць запазычанасці перад бюджэтам. У Міністэрстве па падатках і зборах не каментуюць прычыны ўключэння гаспадаркі ў спіс і памер магчымай запазычанасці.

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў