У чэмпіянаце Беларусі па футболе – антырэкорд наведвальнасці


Цікавасць да беларускага футболу падае.

Сярэдняя наведвальнасць 27-га туру чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе склала 583 гледачы. Гульні «Нафтан» – «Дынама» (Берасце) ды «Граніт» – «Віцебск» сабралі толькі па 300 асобаў.

Толькі два матчы туру сабралі больш за тысячу аматараў футболу – «Крумкачы» – БАТЭ (1050) і «Слуцк» – «Менск» (1050).

Чытайце таксама >>> Салігорскі «Шахцёр» павялічыў свае шанцы на «срэбра»

Па выніках ужо згуляных матчаў гэтага сезону наведвальнасць у вышэйшай лізе ўпершыню ў гісторыі апусцілася ніжэй за паўтары тысячы гледачоў (1498).

ТОП-3 самых наведвальных клубаў Беларусі:

1. БАТЭ

2. «Віцебск»

3. «Дынама» (Берасце)

НМ, belsat.eu, паводле By.tribuna.com

Стужка навінаў