У Чавускім раёне адкрылі першы ў Беларусі помнік байцам штрафбатаў


У вёсцы Дрануха Чавускага раёну 23 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў Беларусі памятнага знака камандзірам і байцам штрафных падраздзяленняў савецкай арміі, якія загінулі падчас Другой Сусветнай вайны.

Знак усталявалі ў Чавускім раёне, бо менавіта там восенню 1943 – зімой 1944 ішлі цяжкія пазіцыйныя баі – савецкая армія беспаспяхова спрабавала прарваць нямецкі фронт сіламі штрафных батальёнаў.

Ініцыятарамі ўшанавання памяці штрафнікоў сталі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клубу «Вікру« і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, паведамляе chausynews.by.

Гэта першы памятны знак штрафнікам у Беларусі.

 

ІІ, belsat.eu; фота – chausynews.by

Глядзі таксама
Каментары