У чатырох беларускіх гарадах пройдуць бясплатныя экскурсіі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/9JU4G5ECzCU”][vc_column_text]«Будынкі і людзі» – з такой назвай стартаваў фестываль экскурсаводаў Магілёўшчыны, мэта якога – пазнаёміць з гісторыяй рэгіёну. Бясплатныя экскурсіі запланаваныя ў чатырох гарадах.

«Самыя беларусы не вераць у сябе. Не вераць у свае сілы. Не вераць у тое, што яны вартыя нечага, што яны паўнавартасныя людзі, еўрапейцы і што ў іх вельмі цікавая гісторыя. І пад час такіх экскурсіяў яны адкрываюць для сябе Беларусь і саміх сябе», – заяўляе экскурсавод Алег Дзьячкоў.

Паказаць у Беларусі сапраўды ёсць што. Напрыклад, не кожны турыст і не кожны беларус ведае пра пласт беларускага габрэйства, шмат матэрыяльных артэфактаў якога на сёння знішчана, але ў гісторыі ўсё засталося. Ці шэраг музеяў, якія паўсталі падчас Другой сусветнай вайны.

«Бываюць выпадкі, што нашыя наведнікі, няхай гэта будуць расейцы, украінцы, прадстаўнікі далёкага замежжа або нашы, дзівяцца, як шмат каштоўнасцяў у нас тут захоўваецца і як пісьменна і зразумела гэтыя каштоўнасці размешчаныя ў нашых экспазіцыях», – кажа Марына Тарасава з Магілёўскага абласнога краязнаўчага музею.

Паводле словаў старшыні Магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, патэнцыял у турыстычнага бізнесу Беларусі ёсць – і вельмі магутны. Падчас экскурсіі шмат якія людзі здзіўляліся, што яны нічога не ведалі пра цікавую гісторыю свайго гораду.

«У нас вельмі багатая гісторыя і прыгожая прырода. І я лічу, што варта развіваць турыстычную галіну ў Беларусі», – кажа жыхар Магілёва Павел Грыбусаў.

Пасля знаёмства з Магілёвам эстафету экскурсіяў працягнуць у Бабруйску, Бялынічах і Клімавічах. Таксама сёлета плануецца правесці тры велаэкскурсіі па Магілёве.

Кацярына Ерусалімская, «Белсат»

Стужка навінаў