Сёння раніцай у Чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны загарэлася сухая трава. Пажар распаўсюдзіўся на лясны масіў.
Украінскія ратавальнікі задзейнічалі амаль 30 адзінак тэхнікі і 126 чалавек. Сярод тэхнікі – 2 самалёты і адзін верталёт. Авіяцыя здзейсніла 10 скідаў, агулам на пажар вылілі 41 тону вады.
Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што радыяцыйны фон знаходзіцца ў межах нормы.
ГА, belsat.eu