У Чачэніі забілі дэпутата з КПРФ


Паводле крыніцы з сілавога ведамства Чачэніі, невядомыя адкрылі агонь па машыне дэпутата мясцовага парламенту Мухмада Асхабава, піша interfax.ru.

На сайце Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі апублікаваны некралог, у якім факт смерці пацвярджаецца, але не ўдакладняюцца абставіны смерці.

Следчы камітэт Чачэніі завёў крымінальную справу па факце забойства дэпутата.

Мухмад Асхабаў быў абраны дэпутатам у верасні 2016 года.

У сакавіку 2017 года Асхабаў узначаліў камісію па ліквідацыі парушэнняў у галіне землекарыстання. Камісія паўстала пасля пратэстаў у вёсцы, дзе мясцовыя ўлады хацелі знесці будынкі, пабудаваныя без афармлення.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў