У Чачэніі зʼявіцца першы ісламскі банк


Банк будзе працаваць у адпаведнасці з рэлігійнымі нормамі ісламу. У прыватнасці,  будуць забароненыя пазыковыя працэнты і фінансавыя спекуляцыі.

Дамоўленасць аб адкрыцці ў сталіцы Чачэніі такога фінансавага інстытуту была дасягнутая падчас перамоваў з прадстаўнікамі Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў і кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.

Кадыраў падкрэсліў, што для рэспублікі адкрыццё такога банку мае вялікае значэнне. Пра тэрміны пачатку рэалізацыі праекту кіраўнік рэгіёну не паведаміў.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Стужка навінаў