У Чачэніі адбылася серыя нападаў на паліцыянтаў (Відэа)


Наезд на паліцыянта

Двое ўзброеных нажамі нападнікаў спрабавалі трапіць на тэрыторыі аддзелу МУС па Шалінскаму раёну Чачэніі.

Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на прэс-службу МУС Чачэнскай рэспублікі.

У выніку нападу быў забіты паліцыянт.

«Раніцай у Грозным на скрыжаванні вуліцаў Першамайская-Ісаева адбылася страляніна, напад на супрацоўнікаў паліцыі, у выніку адзін паліцыянт загінуў», – распавяла крыніца агенцтва.

Прэс-служба МУС па Чачэнскай рэспубліцы раней паведаміла пра двух параненых паліцыянтаў і пра адну параненую грамадзянскую асобу (жанчыну).

Адзначаецца, што нападнікаў знішчылі.

А на вуглу грозненскіх вуліцаў Ларсанава і Ісаева адбыўся іншы інцыдэнт: мужчына, які кіраваў «Mercedes», здзейсніў наезд на інспектараў дзяржаўнай аўтаінспекцыі Расеі (гл. відэа вышэй). Паводле звестак некалькіх Telegram-каналаў, кіроўца груба парушыў правілы дарожнага руху, сілавікі спрабавалі спыніць яго з дапамогай стрэлаў. Сайт «AnnaNews» паведамляе, што аўтам кіраваў баевік, якога забілі разам з нейкім 11-гадовым хлопчыкам.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў