У цэнтры Кішынёва каля 100 тысяч чалавек пратэстуюць супраць карупцыі


Акцыя ў сталіцы Малдовы стала самай масавай з пачатку 1990-х.

Арганізатары мітынгу мяркуюць, што на плошчу Вялікага Нацыянальнага сходу выйшлі больш за 100 тыс.чалавек, паведамляе Meduza.io.

Арганізатары акцыі – грамадскі рух «Годнасці і справядлівасць». Яго прыхільнікі патрабуюць вяртання мільярда еўраў, што быў выведзены з трох банкаў у выглядзе незабяспечаных крэдытаў – гэтую аперацыю ў Малдове называюць «крадзяжом стагоддзя». Мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Малдовы Нікалае Цімофці, а таксам звальнення кіраўнікоў Нацбанку і Генпракуратуры, рэфармавання дзяржаўных інстытутаў, адхілення ад улады алігархаў і забеспячэння свабоды СМІ.

Паміж ўдзельнікамі акцыі і паліцыяй адбыліся сутычкі, паведамляе «Эхо Москвы». Удзельнікі акцыі паабяцалі ўсталяваць намёты на плошчы, калі іх патрабаванні не будуць выкананыя.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў