У цэнтры Берасця абваліўся будынак, на шчасце, ніхто не пацярпеў


Нежылы дом, што ўваходзіць у спіс культурна-гістарычных каштоўнасцяў па вуліцы 17 верасня паваліўся на ходнік і аўтамабільную дарогу. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Большасць тэрыторыі вакол дому, які абваліўся, не была агароджана.

У гэтым будынку ўжо даўно ніхто не жыве, але ў студзені сёлета галоўны архітэктар Берасця Мікалай Власюк абяцаў, што дом захаваецца і будзе рэканструяваны, але цяпер зрабіць гэта будзе нашмат цяжэй. Ад яго застаўся толькі першы паверх, тое што было вышэй (другі паверх, гарышча і дах) зваліліся на дарогу.

Побач будоўлю жылога і адміністратыўных будынкаў вядзе ААТ «Эледзі-Груп». Яе прадстаўнікі ад каментароў адмовіліся, а будаўнікі паставіліся да журналістаў вельмі варожа і перашкаджалі рабіць здымкі.

АЛ,  belsat.eu

Стужка навінаў