Трагедыя здарылася 19 кастрычніка ў аграгарадку Лудчыцы (Быхаўскі раён).
«На ўроку фізкультуры вучань 3 класа адчуў недамаганне і ўпаў. Супрацоўнікі школы выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці», – паведамляе Следчы камітэт (СК).
Паводле праваахоўнікаў, хлопчык меў сардэчнае захворванне.
Прычына смерці будзе высветленая падчас судова-медычнай экспертызы, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СК.
ЮВ, belsat.eu