У Бярозы хлопца збілі за тое, што «не паважае Пуціна»


Мікалай і Ілля Шыманскія

На жыхара Бярозы Мікалая Шыманскага напалі невядомыя – яго абвінавацілі ў тым, што ён не БНФавец і не паважае Пуціна.

«У ноч з суботы на нядзелю я вяртаўся да хаты з дыскатэкі, – распавёў«Белсату» Мікалай, – Па дарозе мне сустрэліся некалькі чалавек. Яны ўва мне кагосьці пазналі. І пачалося – кажуць, ты баптыст, цябе нешта не падабаецца ў гэтай краіне? Ты за Абаму? Я кажу: а ў чым справа? Яны – ты Пуціна не любіш. «Я яго не паважаю», – кажу. Мяне пачалі збіваць. Крычалі – едзь у сваю Амерыку. Ну а потым сышлі, кажучы адзін адному: «давай выпʼем за тое, што гэтага БНФаўца…ну там было нецэнзурная слова – у сэнсе «пабілі».

Мікалай Шыманскі адразу звярнуўся ў міліцыю, зняў пабоі. Двух з чатырох нападнікаў ужо выклікалі да ўчастковага.

Мікалай упэўнены, што хуліганы пераблыталі яго з братам – Іллёй Шыманскім:

«За сорак хвілінаў да гэтага там праходзіў мой брат Ілля Шыманскі, а ў Іллі была сутычка з гэтымі хлопцам праз тое, што ў яго была майка з гербам Пагоня. У мяне ж ніякай сімволікі не было, мне палітыка не цікавая».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары