У Бярэзінскім раёне праз пажар на ферме эвакуявалі 157 кароў


Наступствы пажару на ферме

157 кароў і 17 цялятаў эвакуявалі праз пажар у будынку малочна-таварнай фермы ў вёсцы Чыжаха (Бярэзінскі раён).

Ратавальнікі атрымалі сігнал аб здарэнні каля пятай раніцы 29 студзеня. Калі прыбылі на месца, то пабачылі, як гарэў адкрытым полымем дах прыбудовы да будынку, паведамляецца на старонцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Супрацоўнікі МНС разам з працаўнікамі фермы эвакуявалі жывёлаў – 157 кароваў і 17 цялятаў.

Пацярпелых няма.

У выніку пажару знішчаны дах, згарэла памяшканне ў прыбудове. Будынак фермы не пашкоджаны.

Прычына пажару ўсталёўваецца. Версія, якую разглядаюць, – пакінуты без дагляду абагравальнік.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў