У Бялынічах экіпаж ДАІ пераследаваў п'янага бяспраўніка. Відэа пагоні


Раніцай 8 кастрычніка на пад’ездзе да Бялынічаў супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на «Volkswagen».

Аўта рухалася па ўсёй шырыні праезджай яасткі, змяняючы пры гэтым кірунак руху, паведамляе старонка УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

«Пасля неаднаразовых патрабаванняў экіпажу ДАІ аб спыненні транспартнага сродку кіроўца аўта«Volkswagen» толькі павялічыў хуткасць. Экіпаж выправіўся за ім у пагоню. Пасля спынення транспартнага сродку у кіроўцы 1951 года нараджэння выявілі прыкметы алкагольнага ап’янення», – распавядае падрабязнасці начальнік аддзялення ДАІ Бялыніцкага РАУС Максім Кундалеў.

Вынікі медычнага агляду паказалі 2,2 праміле алкаголю ў арганізме кіроўцы.

Падчас праверкі выявілася, што мужчына не меў пасведчання кіроўцы і той жа раніцай у вёсцы Вялікая Машчаніца сутыкнуўся з «МАЗам», пасля чаго з’ехаў з месца ДТЗ.

На правапарушальніка склалі 9 пратаколаў аб адміністратыўных парушэннях. Яму пагражае да 4761 рубля штрафу з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў