У будынку, куды трапіла расейская крылатая ракета, быў дзіцячы садок


Фота: news29.ru

Міністэрства абароны Расеі назвала здарэнне «пазаштатнаю сітуацыяй».

У жылым доме ў пасёлку Сопка (Архангельская вобласць, Расея), на які падчас выпрабаванняў упала крылатая ракета, быў дзіцячы садок. Пра гэта паведамляе архангельскае выданне news29.ru са спасылкай на мясцовых жыхароў. Паводле іх, на першым паверсе будынку месцілася ясельная група дзіцячага садка.

Відавочцы здарэння распавялі агенцтву interfax.ru, што ракета ўпала на дах трохпавярховага дому, пашкодзіўшы дзве кватэры. У будынку пачаўся пажар, які ўдалося хутка патушыць. У суседніх дамах павыбівала шыбы. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Вайскова-прамысловая карпарацыя «Машиностроение», распрацоўнік ракеты, сцвярджае, што «ракета ў дом не трапляла», але будынак абяцае адрамантаваць.

Выпрабаванні крылатай ракеты праводзіліся пад Северадзвінскам 15 снежня на палігоне Міністэрства абароны Расеі. Пасля запуску ракета адхілілася ад зададзенай траекторыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru і news29.ru

Стужка навінаў