У Брытаніі стварылі аброжак, які перакладае з кацінай на чалавечую


Прыладу стварылі для здымак рэкламы, але энтузіязм катаводаў можа падштурхнуць вытворцаў да іх выпуску на рынак.

Аброжак-перакладчык «Catterbox» прызначаны для зносінаў людзей з катамі: ён улоўлівае каціныя гукі і перакладае іх на чалавечую мову. Пакуль толькі на ангельскую.

«Catterboxʼы» друкуюць на 3D-друкарцы, яны зробленыя з мяккага матэрыялу і даступныя ў чатырох расфарбоўках.

У кожнай прыладзе ёсць убудаваны мікрафон, дынамік, Bluetooth і wi-fi. У наладках таксама можна выбраць голас перакладчыка.

Ці пачнуць выпускаць такія аброжкі серыйна – пакуль не вядома.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары