У Брытаніі агучылі імаверную дату выхаду з Еўразвязу


Улады Вялікай Брытаніі акрэслілі дату, калі збіраюцца выйсці з Еўрапейскага Звязу.

Брытанія можа афіцыйна выйсці з ЕЗ прыкладна ў канцы 2018 года. Пра гэта заявіў новапрызначаны дзяржаўны сакратар, які будзе адказваць за выхад Брытаніі з ЕЗ, Дэйвід Дэйвіс (David Davis) перадае Eurointegration.com.ua са спасылкай на Bloomberg.com.

На ягоную думку таксама, Брытаніі варта «ўзяць паўзу», перш чым пачынаць афіцыйныя перамовы пра выхад. Па словах Дэйвіса, перамовы могуць адбыцца «да або ў пачатку наступнага года».

«Стратэгія перамоваў мусіць быць правільна разлічаная і трэба да гэтага правесці сурʼёзныя кансультацыі», – сказаў ён, адзначыўшы, што прыкладна ў канца 2018-га магчымы афіцыйны выхад з ЕЗ.

Раней у Вялікай Брытаніі еўраскептыкі атрымалі перамогу на рэферэндуме па выхадзе краіны з ЕЗ. Пасля падліку ўсіх галасоў прыхільнікі брэкзіту набралі 51,9 % галасоў.

МЯ,  паводле eurointegration.com.ua

Стужка навінаў