У Бруселі каля інстытуту крыміналістыкі прагрымеў выбух


Надзвычайнае здарэнне адбылося на паркоўцы недалёка ад лабараторыі.

А трэцяй раніцы аўтамабіль пратараніў плот і прыпаркаваўся на стаянцы каля будынку інстытуту. Некалькі чалавек здэтанавалі бомбу, якая ўзарвалася побач з лабараторыяй. Пачаўся пажар. У момант выбуху людзей у будынках не было.

Інфармацыі пра злачынцаў ды іх матываў пакуль няма, паведамляе Reuters. На месцы працуе паліцыя і спецыяльныя службы.

Інстытут крыміналогіі – навуковая ўстанова, якое адносіцца да сістэмы Міністэрства юстыцыі Бельгіі, знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад цэнтра сталіцы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў