У Бруселі чакаюць тэрактаў – абвешчаны найвышэйшы ўзровень пагрозы


Улады Бельгіі павысілі паказнік тэрарыстычнай пагрозы ў сталіцы краіны Бруселі да найвышэйшага – чацвёртага ўзроўню, гаворыцца ў заяве бельгійскага Цэнтру па аналізу пагроз (OCAM).

«Аналіз сітуацыі выявіў сурёзную і непасрэдную пагрозу, якая патрабуе прыняцця асаблівых захадаў бяспекі і падрабязных інструкцый для насельніцтва», – гаворыцца ў тэксце заявы.

Жыхарам Бруселю, у прыватнасці, рэкамендуецца пазбягаць вялікай колькасці людзей і строга выконваць указанні ўладаў, паліцыі і спецслужбаў, падае Бі-Бі-Сі.

У сталіцы Бельгіі праз небяспеку тэрактаў зачынілі метро.

16 лістапада бельгійская паліцыя завяршыла спецаперацыю ў брусельскім раёне Маленбэк, звязаную з пошукам датычных да парыжскіх нападаў.

Згодна з заявамі ўладаў, ніякіх арыштаў падчас гэтай аперацыі не было. Раней у Маленбэку ўжо былі арыштаваныя падазраваныя ў датычнасці да нападаў у Парыжы.

Як заявіў міністр унутраных спраў Бельгіі Ян Жамбон, ціхі працоўны прыгарад Бруселю Маленбэк стаў «палітычнай сталіцай ісламу ў кантынентальнай Еўропе».

Глядзіце яшчэ >>> Беларуска з Парыжу: Пакуль ніхто нікога не вінаваціць – усе ў шоку

Французская паліцыя апублікавала фота меркаванага тэрарыста

У выніку серыі тэрактаў у Парыжы ўвечары 13 лістапада загінула прынамсі 129 чалавек. Адказнасць за гэта ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў