У Бруселі адкрываецца саміт «Усходняга партнёрства»


Iгар Кулей з Бруселю напярэдадні саміту

Пяты саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 24 лістапада ў бельгійскай сталіцы.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Вядома, што запрашэнне з Еўразвязу наведаць саміт атрымліваў Аляксандр Лукашэнка, але вырашыў не ехаць.

Па прыбыцці ў Брусель Уладзімір Макей заявіў, што яшчэ напярэдадні саміту беларускі бок выказаў свае пажаданні партнёрам з ЕЗ, важнейшае з якіх – «больш цесныя беспраблемныя гандлёва-эканамічныя кантакты, адносіны».

Удзел у мерапрыемстве возьмуць старшыня Еўрапейскай Рады Доналд Туск, кіраўнік Еўракамісіі Жан Клёд-Юнкер ды высокі прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

У Брусель накіраваліся і журналісты «Белсату», якія будуць асвятляць саміт «Усходняга партнёрства».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў