У Бруселі адбыўся пікет супраць вучэнняў «Захад-2017»


Акцыя пратэсту супраць вучэнняў «Захад-2017» і ў падтрымку палітвязняў Беларусі прайшла каля будынку Еўракамісііў ў Бруселі, Бельгія ў чацвер раніцай.

Актывісты выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі «Не! Вайсковым вучэнням «Захад-2017!», «Свабоду беларускім палітвязням», «Не чапайце незалежных журналістаў!Не чапайце Кастуся Жукоўскага».

Падчас акцыі актывісты напісалі лісты кожнаму зняволенаму і раздавалі лістоўкі аб палітвязнях у Беларусі. Па розных дадзеных, на гэты момант у Беларусі за кратамі па палітычных матывах знаходзяцца ад 2 да 8 чалавек. Кастуся Жукоўскага, журналіста «Белсату», пазбавілі пасведчання кіроўцы і збівалі пры затрыманні.

Руска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-2017» пройдуць сёлета ў верасні на шасці палігонах у Беларусі.

Па тэме:

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў