У Бруселі адбыўся пікет супраць сяброўства Лукашэнкі і ЕЗ


23 лістапада побач з будынкам Еўракамісіі адбыўся пікет прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Бельгіі. Арганізатары пікету «Маскоўскi Траянскi конь у Бруселi» мяркуюць, што Еўропа не павінна супрацоўнічаць з кіраўніком Беларусі.

Фота: Denis Kazakiewicz

«24 лістапада ў Бруселі адбудзецца саміт «Усходняе Партнёрства». Да ўдзелу ў саміце запрошаны падазраваны ў забойстве Ганчара i Захаранкi [зніклыя беларускія палітыкі. – Заўв. Belsat.eu] Аляксандр Лукашэнка», – гаворыцца ў анонсе мерапрыемства.

Сёлета кіраўнік Беларусі быў запрошаны на саміт «Усходняга Партнёрства». Аднак Аляксандр Лукашэнка вырашыў не ехаць у Брусель. Беларусь на саміце будзе прадстаўляць кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

24 лістапада побач з будынкам Еўракамісіі запланаваны яшчэ адзін пікет «Дзе Ганчар?!».

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў