У БРСМ – новы кіраўнік


На з’яздзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі абраны новы першы сакратар ЦК – ім стаў Дзмітрый Варанюк. Ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Белякова.

Варанюку 31 год, раней ён узначальваў Менскі абласны камітэт БРСМ.

Вітанне цяперашняму з’езду БРСМ накіраваў асабіста Аляксандр Лукашэнка, які падкрэсліў, што «саюз стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні маладзёжнай палітыкі».

БРСМ у цяперашнім выглядзе існуе з 2002 году. Аб’яднанне цалкам падтрымлівае палітыку Лукашэнкі: бярэ актыўны ўдзел у агітацыйных мерапрыемствах, у тым ліку падчас выбарчых кампаніяў. Фінансуецца БРСМ з дзяржбюджэту.

Год таму Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў БРСМ за залішняе захапленне паказушнымі мерапрыемствамі:

«Склалася ўражанне, што ў апошні час нашы ідэалагічныя памочнікі – моладзевыя арганізацыі, грамадскія – захапіліся флэшмобы, піяр-акцыямі і іншымі паказушнымі мерапрыемствамі. Гэта таксама, напэўна, трэба, гэта сучасна. Яны, мабыць, забыліся, што іх галоўная задача – гэта штодзённая карпатлівая праца з моладдзю».

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў