У браму прыватнага дому пад Менскам урэзаўся рэйсавы аўтобус


38-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса ад’язджаў ад канцавога прыпынку «Тарасава» пад Менскам.

На пляцоўцы разваротнага кальца ўтварыўся пласт лёду. Мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў браму і агароджу прыватнага дому.

Ніхто не пацярпеў. Аўтобус і агароджа атрымалі механічныя пашкоджанні.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары