У бойцы на маскоўскіх могілках загінулі тры чалавекі


Некалькі дзясяткаў параненых трапілі ў шпіталь.

Пасля сённяшняй масавай бойкі на Хаванскіх могілках у Маскве журналісты агучваюць дзве асноўныя версіі прычынаў таго, што адбылося.

Версія мэрыі

Гарадскія ўлады заявілі, што бойка распачалася пасля спробаў аховы могілак прагнаць нелегальных мігрантаў, якія завітваюць сюды, каб схавацца ад паліцыянтаў падчас разнастайных праверак. Распачаўся канфлікт, адзін з ахоўнікаў пацярпеў. АМОН, які прыехаў па выкліку і затрымаў 50 чалавек.

Версія паліцыі

Праваахоўнікі кажуць, што бойку выклікала спроба перадзелу ўплыву ў магільным бізнесе. Ураджэнцы Паўночнага Каўказу спрабавалі абкласці данінай працаўнікоў Хаванскіх могілак з Сярэдняй Азіі – таджыкаў ды ўзбекаў, – але атрымалі адпор.

У выніку бойкі загінулі тры асобы, 29 асобаў знаходзяцца ў шпіталях з траўмамі, чацвёра – у цяжкім стане. Тры параненыя мужчыны адмовіліся ад шпіталізацыі.

[/vc_column_text][vc_column_text]Бойка паралізавала працу могілак: запланаваныя пахаванні пераносяцца.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў