У Бешанковіцкім раёне вяскоўцу праламалі галаву відэамагнітафонам


Распіванне спіртных напояў скончылася сваркай і сурʼёзнымі траўмамі.

Увечары 20 лютага ў Бешанковіцкі РАУС паступіла паведамленне пра тое, што ў Цэнтральны раённы шпіталь брыгада хуткай дапамогі даставіла мужчыну з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і вострым пераломам касцей зводу чэрапа.

Як высветлілі праваахоўнікі, жыхар адной з вёсак 1960 года нараджэння быў траўмаваны магнітафонам. Нанясеннем цялесных пашкоджанняў скончылася сумеснае распіванне спіртных напояў дома ў пацярпелага.

Цяжкія траўмы мужчыне нанёс ударамі відэамагнітафона 30-гадовы аднавясковец падчас сваркі.

Раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэксу.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў