У берлінскай пратэстанцкай царкве прайшла імша ў стылі «Зорных войнаў» (ВІДЭА)

video

Адмысловую цырымонію «пераходу на светлы бок сілы» для ўсіх аматараў кінаэпапеі зладзіў пастар Лукас Людвіг, які таксама захапляецца стужкай.

Паводле святара, сюжэт пераклікаецца з Новым запаветам і паказвае адвечную барацьбу дабра са злом.

На ранішнюю літургію, прысвечаную сёмаму эпізоду «Зорных войнаў», прыйшло ў два разы больш вернікаў. Паўтысячы прыхаджанаў пераапрануліся ў касцюмы герояў сагі.

Першы дзень выхаду ў сусветны кінапракат новага эпізоду легендарнай эпапеі ўсталяваў рэкорд у касавых зборах.

Чытайце таксама >>> Оўбама і супрацоўнікі Белага дому ўзялі ўдзел у рэкламнай кампаніі «Зорных войнаў»

Глядзі таксама
Каментары