У Берліне спецназ затрымаў грамадзяніна РФ. Яго падазраюць у падрыхтоўцы выбуху


У Берліне затрыманы 31-гадовы грамадзянін Расеі, які мае дачыненне да падрыхтоўцы выбуху на тэрыторыі Нямеччыны. Аперацыя па затрыманні была праведзеная сіламі берлінскай і федэральнай паліцыі з удзелам спецназу.

Пра гэта паведамляе нямецкая Федэральная пракуратура.

Паводле пракуратуры, імя затрыманага – Магамед-Алі. Ён планаваў здзейсніць цяжкае злачынства сумесна з 22-гадовым Клементам Б., які быў затрыманы ў красавіку 2017 года ў французскім Марселі. Як паведамляецца ў заяве пракуратуры, абодва затрыманыя ў канцы кастрычніка 2016 года набылі вялікую колькасць выбуховага рэчыва трыпераксід ацэтону, якое захоўвалі ў сваёй кватэры ў Берліне. Арганізаваць тэракт на тэрыторыі Нямеччыны ім перашкодзілі прэвентыўныя дзеянні паліцыі ў дачыненні, якая назірала за Магамедам-Алі.

Баючыся выкрыцця, падазраваныя вырашылі раз’ехацца. Клемент Б. зʼехаў спачатку на захад Нямеччыны, у Ахен, а адтуль у Францыю, дзе 18 красавіка 2017 года яго затрымалі. Магамед-Алі заставаўся ўвесь гэты час у Берліне.

Па дадзеных нямецкіх СМl, Магамед-Алі зʼяўляецца выхадцам з Чачэніі.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў