У Берліне распачалі страляніну ў шпіталі (ФОТА)


Паліцыя на месцы нападу

Абноўлена. Лекар, у якога страляў нападнік, памёр. Пра гэта паведаміла паліцыя.


Невядомы злачынца распачаў страляніну ў адным з будынкаў клінікі Шарытэ.

Інцыдэнт адбыўся ў кампусе Бенджаміна Франкліна, што знаходзіцца на паўднёвым усходзе Берліну.

Нападнік страляў у аднаго з лекараў, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам, паведамляе «Bild».

Паводле папярэдніх высноваў, лекар быў цяжка паранены і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі. Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.

Антытэрарыстычнае падраздзяленне і спецыяльная мэтавая група паліцыі знаходзяцца на месцы. Галоўны будынак быў эвакуяваны, а падʼезды да яго – перакрытыя.

НМ, belsat.eu, фотаздымкі «Bild»

Стужка навінаў