У Беразіно загінуў ратавальнік, які працаваў на тушэнні пажару


Падчас пажару выбухнуў газавы балон, у выніку чаго і загінуў ратавальнік.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, інцыдэнт адбыўся ў ноч з 16 на 17 ліпеня.

Супрацоўнікі МНС, атрымаўшы сігнал аб загаранні жылога дому, прыехалі на месца здарэння, дзе пабачылі, як адкрытым полымем гарэла веранда.

Калі ратавальнікі змагаліся з агнём, выбухнуў газавы балон. Прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Няборскі ў гэты момант знаходзіўся ў некалькіх метрах ад будынку.

Адразу пасля выбуху калегі знайшлі яго ляжачым на зямлі без прытомнасці і пачалі аказваць яму дапамогу. Дзмітрыя Няборскага даставілі ў рэанімацыю раённай больніцы, дзе ён пазней памёр.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў выражае спачуванні родным і блізкім загінулага ратавальніка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў